У Гродне збіраюць подпісы за аўтакурсы для людзей з інваліднасцю

Гродзенец Аляксей Лук’янчык стварыў петыцыю, каб у горадзе з’явілася магчымасць навучыцца кіраваць аўтамабілем для людзей з інваліднасцю. Пакуль такія курсы ёсць толькі ў Мінску.

«Людзі з дадатковымі патрэбамі таксама вядуць актыўны лад жыцця і ім таксама неабходна мабільна перамяшчацца па горадзе і за яго межамі. Але ў Гродне няма аўташколы: ні дзяржаўнай, ні прыватнай, якая магла б навучаць такіх людзей.

Прапануем разгледзець зварот і прыняць меры па арганізацыі навучання кіраванню людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама выдачы ім вадзіцельскіх правоў у горадзе Гродна", — кажа тэкст петыцыі.

— Гэтае пытанне датычыць мяне наўпрост, бо я сам чалавек з дадатковымі патрэбамі. Зараз я маю вольны час і зацікавіўся: як мне атрымаць правы. Але пасля абзвону некалькіх аўташкол я зразумеў, што ў Гродне не змагу гэтага зрабіць. Але чаму я не магу? Мне таксама патрэбна быць мабільным, — тлумачыць сваю пазіцыю Аляксей Лук’янчык.

Аўтар петыцыі кажа, што будзе добра, калі ўлады і аўташколы пачуюць пра гэтую патрэбу.

Падпісаць петыцыю на petitions.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024