“Чарнобыль” па-беларуску бясплатна пакажуць у Мінску

Спецыяльны паказ першага эпізоду самага папулярнага міні-серыяла сезону – «Чарнобыль» ад HBO – на беларускай мове пройдзе ў Мінску 28 чэрвеня. Пасля прэм’еры на вялікім экране ўсе эпізоды «Чарнобыля» на беларускай мове будуць даступныя на відэасэрвісе ў новым раздзеле «Cinevoka. Серыялы Amediateka», піша TUT.BY.

Спецыяльны сеанс першага эпізоду «Чарнобыля» на беларускай мове адбудзецца 28 чэрвеня ў зале VOKA кінатэатра velcom cinema. Арганізатары запрашаюць на паказ ўсіх жадаючых бясплатна – па папярэдняй рэгістрацыі. Запоўніць анкету можна па спасылцы, пасля чаго гасцям паказу на электронную пошту будзе накіраваны ліст ад арганізатараў з пацвярджэннем браніравання месца і дадатковай інфармацыяй аб паказе. Колькасць месцаў абмежавана.

“Чарнобыль” – арыгінальны міні-серыял HBО, які дэталёва распавядае пра трагічныя падзеі на Чарнобыльскай АЭС у красавіку 1986 года. У карціне раскрываецца гісторыя гераічнага ўзаемадзеяння акадэміка Валерыя Лягасава і чыноўніка Барыса Шчарбіны па ліквідацыі наступстваў адной з самых маштабных тэхнагенных катастроф у свеце. Фактары, якія ёй папярэднічалі, і дзеянні ліквідатараў дбайным чынам узноўлены ў фільме па ўспамінах відавочцаў і архіўных запісах. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам «Чарнобыля» выступіў Йохан Рэнк, які прымаў удзел у стварэнні такіх шоу, як «Вікінгі», «Ва ўсе цяжкія» і «Хадзячыя мерцвякі».

Калі: 28 чэрвеня, 19.00.

Дзе: velcom cinema.

Колькі: бясплатна.

"Чарнобыль" па-беларуску бясплатна пакажуць у Мінску

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: