Яндэкс пачаў паказваць балы затораў у Гродне: 6 з 10 у гадзіну пік

Яндэкс пачаў ацэньваць загружанасць вуліц Гродна па дзесяцібальнай шкале. На галоўнай старонцы пошукавіка, у Навігатары і Яндэкс.Картах з’явіўся святлафор, які паказвае агульную дарожную сітуацыю ў балах. Ад 0 да 3 балаў - дарогі вольныя, 4−6 — рух цяжкі, 7−10 — сур’ёзныя коркі. Чалавек можа зірнуць на святлафор і вырашыць, ці варта зараз ехаць на машыне.

Каб ацаніць загружанасць вуліц, Яндэкс выкарыстоўвае абезаблічаныя і абагульненыя дадзеныя ад Яндекс.Навігатара, Яндекс.Карт і ад машын кампаній-партнёраў. Дадзеныя не ўтрымліваюць ніякай інфармацыі аб кіроўцах, а паказваюць толькі месцазнаходжанне, кірунак і хуткасць руху кожнага аўтамабіля. Па хуткасці руху сістэма разумее, ці стаіць машына ў заторы, ці едзе як звычайна.

Пры выстаўленні агульнагарадскога бала сэрвіс ўлічвае дадзеныя аб заторах на асноўных дарогах. Для кожнага маршруту ёсць эталонны час, за які можна праехаць па свабоднай дарозе, не парушаючы правіл. Калі сістэма атрымлівае ўсе дадзеныя ад кіроўцаў, яна ацэньвае, наколькі рэальны час адрозніваецца ад эталоннага. Калі розніца вялікая — значыць, у горадзе шмат затораў.

Да запуску бала затораў Яндэкс вывучыў заканамернасці дарожнага руху ў Гродне.

У буднія дні заторы ў горадзе пачынаюць расці c 7.00 і каля 8:30 дасягаюць ранішняга піка — 4−5 балаў. Затым загружанасць спадае — з 9:30 да 16.30 святлафор, як правіла, паказвае 3 балы. Вячэрні рост затораў пачынаецца, а 17:00, да 18:00 загружанасць становіцца максімальнай. Вячэрні пік — 5−6 балаў - вышэй за ранішні, як і ў большасці іншых гарадоў.

У выхадныя зусім няма ранішняй і вячэрняй гадзіны пік, а машын больш за ўсё ў сярэдзіне дня: з 10:00 да 15:00 у суботу святлафор паказвае 3 балы, а ў нядзелю — 2.

Гродна — другі горад Беларусі, дзе ўключыўся святлафор Яндэкс.Затораў. З 2013 года бал затораў паказваецца ў Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024