У Гродне за хабар асудзілі былога дырэктара РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт»

У Гродне асудзілі былога дырэктара РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт», які абвінавачваўся ў атрыманні хабару і крадзяжы у буйным памеры шляхам злоўжывання службовым становішчам, паведамляе Вярхоўны суд.

У верасні 2016 года падсудны дамовіўся з дырэктарам адной з будаўнічых фірм, што паспрыяе ў заключэнні з фірмай дамоваў на выкананне будаўнічых працаў на аб’ектах РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». За гэта дырэктар атрымаў матэрыяльную ўзнагароду ў выглядзе будматэрыялаў і будаўнічых паслуг.

Усяго абвінавачваны з верасня 2016 г. па кастрычнік 2018 атрымаў матэрыялаў і паслуг на суму больш за 16 тысяч беларускіх рублёў.

Ён жа ў студзені 2017 года, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, даў указанні падначаленаму аформіць акт тэхнічнага стану рэзервуара для яго спісання. У сакавіку 2017 года дакумент зацвердзіў галоўны інжынер РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». Былы дырэктар у снежні 2017 года зацвердзіў акт аб спісанні рэзервуара па астаткавым кошце. Мужчына выкарыстаў спісаны рэзервуар для ўладкавання аўтаномнай каналізацыі на прыватным надзеле ў Гродзенскім раёне.

РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» была нанесена маёмасная шкода на суму больш за 6 тысяч рублёў.

Былы дырэктар асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на 5 гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і яшчэ можа быць абскарджаны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024