«Далікатная тэма». У Беларусі змянілі закон аб псіхіятрычнай дапамозе

Дэпутаты парламента ў першым чытанні прынялі змены ў Закон «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі», піша tut.by.

Праект зменаў у Закон “Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі”:

  • удакладняе парадак ўстанаўлення дыягназу псіхічнага расстройства;
  • вызначае правілы транспарціроўкі пацыента, якому аказваюць экстранную псіхіятрычную дапамогу;
  • пашырае пералік выпадкаў, у якіх спыняецца дыспансерны нагляд за пацыентам;
  • удакладняе парадак аказання псіхіятрычнай дапамогі пацыенту, выпісанаму з псыхіятрычнага стацыянара,
  • дазваляе лекарам агульнай практыкі аказваць дапамогу пацыентам з некаторымі формамі псіхічных расстройстваў;
  • дае права на псіхіятрычную дапамогу калоніям і дамам-інтэрнатам;
  • абавязвае тых, хто ўжывае наркотыкі і шмат п’е, праходзіць медпрафагляды.

Дэпутатка Алена Анісім нагадала міністру аховы здароўя Уладзіміру Караніку, які прадстаўляў закон у парламенце, што часам псіхіятрычную дапамогу выкарыстоўвалі для барацьбы з актыўнымі грамадзянамі, і спытала, што гарантуе абарону ад падобнага злоўжывання сёння.

– Распрацоўнікі закона разумеюць, наколькі гэта далікатная тэма, – пагадзіўся міністр. – У нас ва ўсіх ёсць гістарычная памяць.

Паводле яго слоў, з моманту прыняцця закона аб псіхіятрычнай дапамогі не было зафіксавана ніводнага выпадку выкарыстання дакумента «для тых дзеянняў, пра якія вы кажаце».

– Тыя змены, якія прымаюцца сёння, ні ў якім разе не парушаць абароненасць нашых грамадзян.

 

«Далікатная тэма». У Беларусі змянілі закон аб псіхіятрычнай дапамозе

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: