
Плакат “Неман отравлен Лидским ЖКХ” з’явіўсяся на парэнчах Старога маста ў Гродне каля палудня 18 чэрвеня. Яго павесіў гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон. “Хачу праінфармаваць людзей, што адбываецца экалагічная катастрофа, пра якую маўчаць улады. Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада”, – кажа Мечыслаў.
Па словах гісторыка, мясцовыя жыхары Бярозаўкі і Ліды звярталіся ў прыродаахову, але там патлумачылі мор рыбы надзвычайна высокай тэмпературай паветра. Маўляў, у вадзе не хапае кіслароды і праз гэта рыба гіне.
Таксама гісторык расказаў, што купанне ў Нёмане каля Бярозаўкі скончылася для яго сына хваробаю, ды і сам Мечыслаў кепска сябе адчуваў.
Па інфармацыі дзяржаўнага санітарнага нагляду за ўтрыманнем зонаў адпачынку і водных аб’ектаў ніякай небяспекі не існуе. Апошняя праверка вады праводзілася 14 чэрвеня. Па яе выніках даследавана 146 пробаў вады, не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках 11 пробаў, па санітарна-хімічным – 0.
Меркаваннем Супрона, каб высветлиць. хто забруджвае ваду і якія шкодныя рэчывы патрапілі ў Дзітву, Лідзейку і нёман, трэба звяртацца да незалежных даследчыкаў – з Літвы, ці з міжнародных аб’яднанняў, што займаюцца пытаннямі чысціні Балтыйскага мора.
Начальніца адной з раённых грамадскіх арганізацый не ездзіла ў камандзіроўкі, але падавала фіктыўныя дакументы на…
Аблічча шахцёра беларускія навукоўцы аднаўлялі па чэрапе — яго астанкі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне. Адноўлены…
У пачатку лютага Лукашэнка даручыў скарэктаваць асвятленне на вуліцах краіны. Паводле яго слоў, увечары ліхтары…
На малочнатаварным комплексе «Валатынь» з восені 2025 года працуе 17 грамадзян з Туркменістана. Яшчэ чацвярых…
Намінальны сярэдні заробак жыхароў Гродзенскай вобласці за снежань 2025 года склаў 2681 руб. ($931 па…
У «Гроднаэнерга» новы гендырэктар. Ім стаў Андрэй Шэршань. Папярэдні кіраўнік энергапрадпрыемства горада раптоўна знік з…