«Нёман труцяць, а ўсе маўчаць». Гродзенскі гісторык хоча, каб людзі ведалі пра экалагічна-небяспечную сітуацыю

Плакат «Неман отравлен Лидским ЖКХ» з’явіўсяся на парэнчах Старога маста ў Гродне каля палудня 18 чэрвеня. Яго павесіў гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон. «Хачу праінфармаваць людзей, што адбываецца экалагічная катастрофа, пра якую маўчаць улады. Праз трубу, што упадае ў раку Лідзейку зліваюцца адходы. Потым вада ідзе ў Дзітву, якая ўпадае ў Нёман. У Дзітве ўжо падохла ўся рыба, а на Нёмане людзі купаюцца і не ведаюць пра небяспеку, якую можа прынесці забруджаная вада», — кажа Мечыслаў.

Па словах гісторыка, мясцовыя жыхары Бярозаўкі і Ліды звярталіся ў прыродаахову, але там патлумачылі мор рыбы надзвычайна высокай тэмпературай паветра. Маўляў, у вадзе не хапае кіслароды і праз гэта рыба гіне.

Таксама гісторык расказаў, што купанне ў Нёмане каля Бярозаўкі скончылася для яго сына хваробаю, ды і сам Мечыслаў кепска сябе адчуваў.

Актывісты: пад Лідай у раку Дзітва зліваюць адходы

Па інфармацыі дзяржаўнага санітарнага нагляду за ўтрыманнем зонаў адпачынку і водных аб’ектаў ніякай небяспекі не існуе. Апошняя праверка вады праводзілася 14 чэрвеня. Па яе выніках даследавана 146 пробаў вады, не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках 11 пробаў, па санітарна-хімічным — 0.

«Хацелі нагадаць пра экалогію». У Лідзе двое мужчын выйшлі да райвыканкама з плакатам

Меркаваннем Супрона, каб высветлиць. хто забруджвае ваду і якія шкодныя рэчывы патрапілі ў Дзітву, Лідзейку і нёман, трэба звяртацца да незалежных даследчыкаў - з Літвы, ці з міжнародных аб’яднанняў, што займаюцца пытаннямі чысціні Балтыйскага мора.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024