Упершыню у Гродзенскай вобласці адбудуцца спаборніцтвы па лазер-рану «Global Laser Run City Tour», паведамляе ўпраўленне спорту по Гродзенскай вобласці. Яны пройдуць 23 чэрвеня ў парку Жылібера. Узяць удзел змогуць усе ахвотныя пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі праз сайт.
Арганізатарамі падзеі ў Гродне стане Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з Беларускай федэрацыяй сучаснага пяціборства і Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
Лазер-ран — гэта дысцыпліна сучаснага пяціборства, якая ўключае ў сябе бег і стральбу з лазернага пісталета. Адлегласць да мішэняў вызначаецца узроставай катэгорыяй удзельнікаў.
У спаборніцтвах могуць узяць удзел усе ахвотныя. У праграму будуць уключаны заданні для розных узроставых катэгорый ад 9 да 60 гадоў і старэйшых. Напрыклад, юнакі і дзяўчаты ад 9 гадоў прабягуць два кругі па 400 метраў з 2 серыямі ў стральбе з лазернага пісталета па 5 стрэлаў на кожным рубяжы з адлегласці 3 метры. Дарослым спартсменам прыйдзецца прабегчы 4 круги па 400 метраў і страляць 4 серыі па 5 стрэлаў з адлегласці 5 метраў. Арганізатары прадугледжваюць шырокую праграму для ветэранаў у катэгорыі «Мастэрс» ад 40 да 60 гадоў і старэйшых.
Спаборніцтвы пачнуцца 23 чэрвеня ў гарадскім парку імя Жана Эмануэля Жылібера з рэгістрацыі з 9.00. Першы старт будзе дадзены ў 10.00 гадзін.
Прызёры ва ўсіх катэгорыях атрымаюць медалі, прызы і дыпломы, а кожны ўдзельнік памятнай падзеі будзе узнагароджаны сертыфікатам і сувенірам.
Для таго, каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца з рэгламентам правядзення спаборніцтваў і прайдзі папярэднюю рэгістрацыю на сайце.
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…