На гродзенскай мытні затрымалі грузавік

Факт незаконнага ўвозу транспартнага сродку на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза спынілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Грузавы аўтамабіль Daf ішоў праз пункт пропуску «Каменны Лог» на казахстанскіх рэгістрацыйных нумарах. Устаноўлена, што транспартны сродак раней перасякаў мяжу на літоўскіх нумарах і стаіць на рэгістрацыйным уліку ў краінах Еўрасаюза. Адпаведна суб’ект гаспадарання, спрабуючы завезці аўтамабіль пад выглядам транспартнага сродку, ужо зарэгістраванага на тэрыторыі ЕАЭС, меў намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у поўным аб’ёме. Выплаце падлягала сума парадку 43 тыс. рублёў.

Па ўстаноўленым правапарушэнні Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.2 ст. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Грузавы аўтамабіль DAF коштам 65 тыс. рублёў канфіскаваны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024