У Румлёва змяніўся статус. Цяпер тут нельга выгульваць сабак

Помнік прыроды мясцовага значэння «Лесапарк «Румлёва» пераўтварылі ў батанічны помнік прыроды мясцовага значэння з такой жа назвай. Рашэнне прыняў Гродзенскі гарвыканкам. Гэта зроблена ў сувязі са зменай межаў, рэжыму аховы і выкарыстання аб’екта. На ўсёй тэрыторыі плошчай больш за 90 гектараў ўводзіцца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання, піша grodnonews.by.

Пасля таго як статус лесапарку зменіцца, на яго тэрыторыі нельга будзе будаваць новыя аб’екты, за выключэннем інжынерных і транспартных камунікацый, лодочных прычалаў, збудаванняў для ўладкавання і добраўпарадкавання пляжаў і зонаў адпачынку, экалагічных сцежак.

Пад забаронай высечка дрэў і любая змена ландшафту. Цяпер землі «Румлёва» не могуць быць перададзены прыватнай асобе. Выгул сабак таксама пад забаронай, як і рух машын па-за пэўнымі месцамі.

Новы статус дапаможа захаваць лесапарк у першапачатковым выглядзе, цяпер умяшанне чалавека ў экасістэму будзе мінімальным.

Поўны тэкст рашэння можна пабачыць на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024