Навіны

«Гродно. За (зеркалье)»: Андрэй Павач выпусціў новую кнігу з успамінамі гродзенцаў з інтэрнэту

12 чэрвеня выйшла новая кніга Андрэя Павача пад назвай «Гродно. За (зеркалье)». Выданне распавядае пра гродзенскія гісторыі з інтэрнэту. Аўтар (пад псеўданімам хаваюцца два гродзенскія гісторыкі) збіраў матэрыялы цягам некалькіх год.

Новая кніга Павача гэта не цалкам пераказ таго, што ёсць на Гродзенскім форуме ці ў сацыяльных сетках. Аўтар збіраў цікавыя каментары і гісторыі ад гродзенцаў, апрацоўваў матэрыл, змяняў парадак і рэдагаваў. Галоўнае было захаваць сутнасць гісторый, каб не падмяняць галасы герояў.

«Паспрабаваў зрабіць так, каб у чытача склалася ўражанне, што ён проста чытае старонку ў Фэйсбуку ці форум. Важно было зрабіць жыццёва, — распавядае Андрэй Павач. — Новая кніга гэта чарговая спроба падыйсці да гісторыі Гародні трошкі інакш. Усе мы, жыхары горада, ствараем гэтую гісторыю, але часцяком сярод навукоўцаў гісторыяй лічыцца толькі тое, што пачынаецца пасля смерці асобаў-носбітаў гэтай гісторыі. І вось мы чакаем, калі нарэшце надыдзе час, каб узгадаць 1980−90-я і таксама пачатак 2000-х гг. Ужо сёння вырасла новае пакаленне гродзенцаў-юнакоў, якія і не ўяўляюць той час. Таму вельмі цікава было звярнуцца да першакрыніцаў, успамінаў жывых гродзенцаў. І такія ўспаміны нечакана адшукаліся ў сеціве на старонках гродзенскіх форумаў і сацыялных сетак. Гэтая кніга і ёсць галасы, узгадкі саміх гродзенцаў, якія мы сабралі і падалі ў тым амаль выглядзе, як яны ёсць у інтэрнеце».

Новая кніга гэта чарговы крок, каб пашырыць уяўленне гродзенцаў не толькі пра гісторыю, але і ўласна пра свой горад.

«Усе гэтыя тэмы так ці інакш абмяркоўваліся, ці да, ці пазней. Таму ўсе гэтыя пытанні актуальныя, пачынаючы ад гродзенскіх фрыкаў, танэляў, падземных хадоў, ці нават банальнае пытанне: „Дзе ў 90-х можна было выпіць?“. Спадзяюся, што ў выданні шмат хто знойдзе вельмі знаёмыя некалі ўзгадкі, а магчыма нехта захоча падзяліцца сваімі ўспамінамі і значна пашырыць гэтае гродзенскае залюстроў'е», — дадаў Павач.

Кніга «Гродно. За (зеркалье)» пакуль выйшла ў пробным варыянце. Хутка яна з’явіцца ў продажы ў выдавецтве"Юрсапрынт". Прэзентацыя адбудзецца ў Цэнтры гарадскога жыцця, дата вызначаецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024