Традыцыйны летні баль у Элізы Ажэшкі пройдзе ў цэнтры Гродна

У Гродне сёння пройдуць культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Элізы Ажэшкі. Ключавым з іх стане традыцыйны летні баль у цэнтры горада, каля дома пісьменніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Лідзія Мальцава.

«Баль праводзіцца ўжо ў трэці раз і дазволіць акунуцца ў атмасферу свята XIX стагоддзя. Каля 20 пар закруцяцца ў танцы на пляцоўцы ў Швейцарскай даліне», — распавяла суразмоўца. У праграме старадаўнія танцы: полька, вальс, паланэз і іншыя.

Удзельнікамі балю могуць стаць усе жадаючыя. Для гасцей будуць арганізаваны музычныя і гульнявыя салоны, пройдуць традыцыйныя бальныя забавы, віктарыны і конкурсы. Запланаваны майстар-клас.

У доме Элізы Ажэшкі размяшчаюцца юнацкі філіял і аддзел выданняў на замежных мовах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага. «У гасцей балю будзе магчымасць наведаць і папулярны ў турыстаў мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і літаратурнай дзейнасці пісьменніцы. У 2018 годзе тут пабывалі больш за 9 тыс. гасцей, у тым ліку нямала замежнікаў», — адзначыла Лідзія Мальцава.

Сёння ў Гродне пройдуць таксама міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні, якія аб’яднаюць навукоўцаў і краязнаўцаў Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы і Украіны. Яны будуць прысвечаны папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны, даследаванню творчасці сусветна вядомай пісьменніцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024