Лiпень.PRO: Бізнесмены і прадпрымальнікі прамянялі адпачынак у Маямі на намёты з камарамі

Свежае паветра, адсутнасць сакратароў, папер і штодзённай руціны — на бізнес-лагеры Лiпень.PRO. Сёлета лагер адбудзецца 26−28 ліпеня на беразе ракі Нёман, у 90 кіламетрах ад Мінска. За два з паловай дні ўдзельнікі паспеюць адпачыць, знайсці сваё хобі, навучыцца іграць на хангу і знайсці аднадумцаў! У гэтым годзе бізнес-лагер збярэ больш за 600 бізнесменаў, фрылансераў, прадпрымальнікаў і актыўных людзей з Беларусі і бліжэйшага замежжа.

«Лiпень.PRO» — 2,5 — дзённы намётавы бізнес-лагер, дзе 100% атрымаецца адцягнуцца ад працоўных будняў і зарадзіцца энергіяй. Лагер спалучае ў сабе мноства магчымасцяў: песні ля вогнішча, кантрасны душ, новыя веды, шмат нефармальных камунікацый і нэтворкінгу.

У 2019 годзе Open Air ўключае мноства новых і неардынарных забаваў: майстар-клас па ігры на хангу, партрэты з натуры, катанне на хаскі, а таксама прагляд фільма на адкрытым паветры, кальян-зона і дыскатэка пад адкрытым небам! У бізнэс-лагеры праходзяць і спартыўныя мерапрыемствы: футбол, валейбол, рукапашныя баі, паласа перашкод ды іншыя. Для аматараў інтэлектуальных гульняў таксама знойдзецца занятак: квэсты, бізнес-гульні, майстар-клас ад астролага.

Праграма летніка спецыяльна выбудаваная такім чынам, каб удзельнікі максімальна перазнаёміліся адзін з адным!

Ўвесь адпачынак падмацаваны адукацыйнай праграмай, дзе ўдзельнікі змогуць паслухаць выступленні больш за 25 паспяховых прадпрымальнікаў, якія падзеляцца апошнімі фішкамі ў маркетынгу, прамоўніцкім мастацтве, менеджменце, псіхалогіі, бізнэсе, мастацтве і інш. Распавядуць аб асабістых гісторыях поспеху, трэндах ў тэхналогіях, сваіх факапах і сакрэтах.

Асаблівасць форума — спікеры выступаюць без прэзентацый. Усё пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы, дзе кожны зможа задаць сваё пытанне спікеру. Для ўдзельнікаў арганізаваны трансфер з Мінска, пражыванне ў намётах і нумарах і харчаванне на працягу ўсяго адпачынку. Падрабязнасці на сайте.

Бізнес-форум «Лiпень.PRO» праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Кантактная інфармацыя:

Па ўсіх пытаннях супрацоўніцтва, публікацый і дадатковай інфармацыі звяртайцеся да Вікторыі Сачыўка.

pr@sibs.by

+375 (33) 612−60−19

Ліпень.pro ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/lipenpro

https://www.instagram.com/lipen_pro/

https://www.facebook.com/lipenpro

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024