У Гродзенскай вобласці колькасць захварэўшых на адзёр за апошнія некалькі дзён павялічылася амаль у 2 разы

У Гродзенскай вобласці з пачатку года зарэгістравана ўжо 29 выпадкаў адру, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. У канцы мінулага тыдня ў ведамстве казалі пра 17 захварэлых з пачатку года ў рэгіёне. У абласным цэнтры на сённяшні дзень лабараторна пацверджана захворванне 23 чалавек (30 мая паведамлялася аб 15 выпадках), піша TUT.BY.

Першы майскі выпадак захворвання на адзёр быў зарэгістраваны ў Гродне ў грамадзянкі Азербайджана, якая прыехала ў абласны цэнтр у канцы красавіка бягучага года, не маючы звестак пра вакцынацыю супраць адру. Усе астатнія выпадкі адру звязаныя з дадзеным завозным выпадкам.

– Захворванне ва ўсіх працякала ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Стан здароўя ўсіх тых, хто захварэў, здавальняючы. Сітуацыя кантраляваная і кіраваная. Санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы арганізаваныя і праводзяцца ў поўным аб’ёме, – паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым спецыялісты кажуць, што колькасць завозаў віруса адру можа ў бліжэйшы перыяд павялічыцца з-за таго, што беларусы будуць актыўна выязджаць на адпачынак у іншыя краіны, а таксама да нас прыедуць турысты на II Еўрапейскія гульні.

Дарэчы, раней паведамлялася, што ў маі ў Гродна было зарэгістравана ўсяго два выпадкі захворвання на адзёр.

Адзёр – адно з самых небяспечных інфекцыйных захворванняў. У зоне рызыкі як дзеці, так і дарослыя, якія вірус пераносяць цяжэй. Пры першых сімптомах, а гэта падвышаная тэмпература цела, сып, дрыжыкі, святлабоязь, варта неадкладна звярнуцца да лекара.

Дарэчы, у сакавіку быў зарэгістраваны выпадак захворвання на адзёр і ў Лідзе. Там захварэла дзіця, якое вярнулася з Масквы. Яно не было прышчэплена з-за адмовы бацькоў ад вакцынацыі.

У 2018 годзе беларускія медыкі зарэгістравалі 24 выпадкі адру. Аб эпідэміі не гавораць, але рэгіструюць завозные выпадкі, як гэта адбылося ў Гродне і Лідзе. За 6 месяцаў 2019 года ў Беларусі зарэгістравана 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў адру.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: