Стала вядомая дата юбілейнага фестываля LIDBEER. На канцэрце будуць «Сплин» і «ЧАЙФ»

Сёлета фэст LIDBEER пройдзе 7 верасня ў Лідзе — сталіцы броварства. Мінулай восенню фестываль наведалі больш за 130 тысяч гасцей. Гэтым разам арганізатары абяцаюць здзівіць актыўнай забаўляльнай праграмай, бо фестываль святкуе пяцігоддзе. На юбілейным гала-канцэрце LIDBEER выступяць гурты «Yellow arc 6», «Молчат дома», «Akute», «Агонь», «Элджей», «Сплин» і «ЧАЙФ».

LIDBEER інтэрактыўны фестываль, які праводзіць ААТ «Лідскае піва». З 28 мая па 3 ліпеня працягнецца падача заявак на ўдзел у 4 катэгорыях: «фудкорт», «малая сцэна», «рамяство», «забавы і квэсты».

Каб стаць удзельнікам фестывалю ў адной з чатырох катэгорый, неабходна запоўніць заяўку на сайце lidbeer.by. Галасаванне пройдзе з 5 ліпеня па 9 жніўня. Удзельнікі, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, стануць суарганізатарамі фэсту, а пераможца ў катэгорыі «малая сцэна» адкрые гала-канцэрт у наступным годзе.

Уваход на фестываль вольны.

Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрту — ад 19 руб (першыя 2 000 квіткоў - па 14 руб). Даведка па квітках: 6−935−935 (МТС і Velcom / А1) з 09:00 да 21:00.

Інфармацыя па іншых пытаннях, якія тычацца фестывалю: 8−801−204−20−20 (бясплатная гарачая лінія без выходных з 08:00 да 20:00).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024