Загінуў кантрактнік адной са слонімскіх частак. Паведамляецца пра самагубства па-за службай

Інфармацыя пра самагубства вайскоўца адной з частак Слоніма з’явілася ў адным Telegram-канале. У прыватнасці, паведамляецца, што ў 11-й механізаванай брыгадзе павесіўся кантрактнік: «Яго адпусцілі на выхадныя дадому, але ён знайшоў спосаб не вяртацца». Ваенныя пацвярджаюць: выпадак быў 1 чэрвеня, абставіны высвятляюцца.

Прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў пракаментаваў Onliner гэтую інфармацыю:

— Ваенным ведамствам сумесна з кампетэнтнымі органамі ўжо вывучаны абставіны самагубства вайскоўца, які праходзіў службу па кантракце ў адной з частак слонімскага гарнізона. Прычыны ўчынку, здзейсненага ў пазаслужбовы час, абсалютна не звязаныя з праходжаннем службы і абумоўлены асабістымі абставінамі.

Макараў удакладніў, што вайсковец у частцы характарызаваўся станоўча і добрасумленна выконваў службовыя абавязкі. Міністэрства абароны і калегі выказалі спачуванні блізкім загінулага, ім аказваецца неабходная дапамога.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024