У Гродне рэзка вырасла колькасць аўтамабіляў без тэхагляду, а сертыфікаты працягваюць падрабляць

У Гродне рэзка вырасла колькасць аўтамабіляў без тэхагляду, пра што кажа статыстыка аштрафаваных за гэта парушэнне кіроўцаў, піша AutoGrodno.by.

— З пачатку года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці складзена каля 13 000 адміністрацыйных матэрыялаў у адносінах да кіроўцаў, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд. Для параўнання, у мінулым годзе было складзена крыху больш за 8 000 адміністратыўных матэрыялаў за аналагічны перыяд, — пра гэта паведаміў у эфіры «Беларусь 4» Андрэй Цыдзік, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

І калі большасць кіроўцаў аддаюць перавагу аплаціць штраф пры сустрэчы з інспектарам ДАІ, то знаходзяцца і такія ўдзельнікі дарожнага руху, хто падроблівае сертыфікаты тэхнічнага агляду. Так у 2018 было зафіксавана 11 выпадкаў падробак, а за першыя пяць месяцаў 2019 году — 4 выпадкі.

Як адзначаюць журналісты «Беларусь 4», да 1 красавіка на станцыях тэхнічнага агляду аўтамабіляў было вельмі мала. Усе кіроўцы чакалі анансаванага рашэння па выплаце дарожнага падатку. Але, ніякага рашэння прынята не было і кіроўцы сталі вяртацца на тэхагляды. Цяпер на станцыі прыязджае па 20−30 машын у дзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024