Што будзе ў новым мікрараёне па вуліцы Лідскай і што паспелі пабудаваць: від з вышыні

Па просьбе autogrodno.by гродзенскі фатограф Сяргей Марозаў падрыхтаваў фатаграфіі новага мікрараёна ўздоўж вуліцы Лідскай з квадракоптара. Глядзіце, які ён будзе, і што там ужо пабудавана.

Раён зараз актыўна будуецца і стане новым цэнтрам прыцягнення для аўтамабілістаў, тут плануюць пабудаваць 1620 кватэр. Мяркуючы па генплане, які цяпер праходзіць узгадненне, у жылым раёне пабудуюць новыя дарогі, адна з якіх злучыць яго з Румлёўскім праспектам.

Пакуль поўным ходам ідзе будаўніцтва новага квартала, вызначылася кампанія, якая ўзвядзе там першы гандлёва-грамадскі цэнтр з крамамі і аб’ектамі сэрвісу.

Па ўмовах таргоў, у новым гандлёва-грамадскім цэнтры будзе 1−3 паверху. Там размесцяцца як крамы з прадуктамі, так і гандлёвыя плошчы з нехарчовымі таварамі. Акрамя таго, з’явяцца розныя аб’екты абслугоўвання: аптэкі, рамонт адзення ці абутку, аддзяленні сувязі. Цяпер на ўчастку стаяць старыя пабудовы, якія засталіся ад вайсковай частцы, іх трэба будзе знесці (дэмантаж ацэньваецца ў 263,5 тысячы рублёў). Пачатковы кошт ўчастка ў 110 сотак — 151 тысяча рублёў, піша «Вечерний Гродно».

Адзіным ахвітнікам заняць гэты надзел аказаўся ААТ «Гроднажылбуд». Больш ніхто не захацеў змагацца за зямлю, таму кампанія даплоціць 5% ад пачатковага кошту (у выніку парадку 166 тысяч рублёў):

— У лепшым выпадку будаўніцтва пачнем ў канцы гэтага года — вельмі шмат папяровай цяганіны, — распавёў прадстаўнік «Гроднажылбуд».

Мікрараён на вуліцы Лідскай першы ў Гродне, дзе не будзе святлафораў. Замест іх на скрыжаваннях з’явяцца колы малога радыусу.

Новыя дарогі ў мікрараёне, Генплан:

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024