Гіганцкая «Джэнга» і турнір па «Каркасону». У гродзенскім дворыку адзначаць Міжнародны дзень настольных гульняў

У Гродне запрашаюць адзначыць Міжнародны дзень настольных гульняў. Арганізатары — гродзенская крама-клуб настольных гульняў «Кубік», вядомая стварэннем гульні «Паўстанцы», сучасным перавыданнем старых гродзенскіх ігральных карт з фабрыкі Лапіных і распрацоўкай многіх іншых настольных гульняў.

У дворыку па вул. Кірава, 3 у нядзелю, 2 чэрвеня, арганізатары будуць ладзіць гульнятэкі і турніры для дзяцей ад 3 гадоў і для дарослых. Там жа можна будзе пагуляць у гіганцкія настолкі. Свята пачнецца ў 12.00 і скончыцца ў 20.00, уваход бясплатны.

Праграма:

  • Вялікая гульнятэка. Больш за 400 настольных гульняў.
  • Камандны турнір па настольнай гульні «Кодавыя імёны» (пачатак каля 13.00).
  • Турнір па настольнай гульні «Каркасон» (пачатак каля 16.00).
  • Гіганцкія настольныя гульні: «Каркасон», «Джэнга», «Дойліды».
  • Акцыя «Кубік поспеху»: усе ўдзельнікі могуць атрымаць да 5 манет, якія можна абмяняць на настольныя гульні.
  • Усе ўдзельнікі атрымаюць у падарунак міні-настольную гульню «Паляванне за літарамі».
  • Знаёмства з гульнямі-навінкамі.

Як расказалі арганізатары, першы Сусветны дзень настольных гульняў (International Tabletop Day) заснаваў у 2013 годзе Уіл Уітан, вядучы вэб-шоў TableTop (многім ён знаёмы па ўдзелу ў «Тэорыі Вялікага Выбуху»). З тых часоў гэтую ініцыятыву з году ў год падтрымліваюць выдаўцы і гульцы з розных куткоў Зямлі, збіраючыся разам у адзін і той жа дзень і гуляючы ў настольныя гульні.

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024