Здароўе і спорт

«Нёман» аплоціць заўзятарам уваходны квіток на матч са «Славіяй»

У час сустрэчы з заўзятарамі 28 мая кіраўніцтва «Нёмана» абвясціла, што ўваход на матч са «Славіяй», які пройдзе ў Гродне, будзе свабодным. Гульцы гродзенскай каманды гатовыя аплаціць кожны білет.

Такое рашэнне гродзенская каманда прыняла пасля буйнога паражэння ў Брэсце 6:1. Пра гэта сказаў на сустрэчы галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч.

Сустрэча з заўзятарамі была арганізавана па ініцыятыве каманды. Пасля гульні ў Брэсце гродзенскую каманду пачалі абражаць у каментарах у сацыяльных сетках.

«Я не знаходжуся ў групах і не бачыў, што пісалі, таму мне цяжка нешта сказаць. Але калі мы хочам гуляць, то мы павінны рабіць гэта на сустрэчных курсах. Выканальніцкае майстэрства Брэста на дадзены момант самае высокае ў чэмпіянаце. Яны зрабілі 8 удараў у брамку і 6 забілі. І мы не закрыліся ў гульні. Да 35-й хвіліны мы павінны былі забіць 4 галы. Тры стоадсоткавыя моманты мелі. Але мы іх не рэалізавалі, а супернік здолеў гэта зрабіць. Я заўсёды адкрыты да заўзятараў і гатовы кожнага выслухаць, але не так як пішуць, не ведаючы сітуацыю знутры. Па Брэсце ў мяне па гульні і ў адносінах гульцоў менш за ўсё пытанняў. Так, ёсць пэўныя эпізоды.

Калі хтосьці дасьледуе футбол і глядзіць яго, то ён зразумее, што гэты від спорту ў Гродне перабудоўваецца. Якім ён быў, ззаду стаяць і адбівацца, і якім я яго хачу бачыць. Але каб дамагчыся выніку, мы павінны праходзіць праз спробы і памылкі з моцнымі супернікамі. І нікому я не дазволю ліць бруд на каманду, якая адносіцца да ўсяго шчыра. Я з іх запытаю. А яны выходзяць на гульню і гуляюць як мужыкі.

Скажу больш, мы адмаўляемся ад прэміяльных і гатовыя заўзятарам кампенсаваць уваходны квіток на матчы са «Славіяй». Уваход будзе для ўсіх бясплатным. Гэта будзе па-мужчынску. Мы са свайго заробку заплацім гэтыя грошы. Але, хачу сказаць, што гнабіць няма за што каманду", — сказаў на сустрэчы Кавалевіч.


Матч са «Славіяй» пройдзе ў Гродне 2 чэрвеня. Пачатак у 19:45. Пасля 9-ці тураў «Нёман» знаходзіцца на 8-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 13 ачкоў.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024