Навіны

Жыхарка Смаргоні ў 58 гадоў засталася без працы і без пенсіі

Жанчына 15 гадоў прапрацавала на заводзе, а ў 1990-я гады, калі прадпрыемства мела фінансавыя цяжкасці, звольнілася і амаль 10 гадоў працавала сацработнікаў, распавялі ў Федэрацыі прафсаюзаў.

— Да 55 гадоў я даглядала за інвалідамі I групы, а потым мне сказалі, што ў маім узросце гэта рабіць забаронена, ды і пенсія мне не належыць. Чаму так атрымалася? У мяне ж 29 гадоў стажу! І чаму не залічылі стаж сацработніка? Калі б ведала, то лепш бы дворнікам пайшла або прыбіральніцай, — эмацыйна распавядае Надзея Пятроўна (імя зменена). — Паўтара года стаяла на біржы, хадзіла па арганізацыях, але працу не знайшла. Прапаноўвалі заняцца доглядам, але сілы ўжо не тыя. Далі б сацыяльную пенсію, каб хапіла хоць на квартплату і таблеткі …

Спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама сустракаліся з Надзеяй Пятроўнай у красавіку 2017 года. На падставе прадстаўленых дакументаў разлічылі стаж і далі афіцыйны адказ.

Да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. З 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год — да 15 гадоў. У 2015 годзе ён ужо складаў 15 гадоў і 6 месяцаў. З пачатку гэтага года страхавой стаж паднялі яшчэ на паўгода, цяпер ён складае 17 гадоў. Штогод гэтая планка будзе павялічвацца на 6 месяцаў - да 20 гадоў. Пры прызначэнні пенсіі ў 2025 годзе і пазней спатрэбіцца наяўнасць страхавога стажу не менш за 20 гадоў, піша t*t.by. Сацпенсію мужчыны могуць аформіць з 65 гадоў, жанчыны — з 60 гадоў. Зараз сацыяльная пенсія складае 112,01 рубля.

У Надзеі Пятроўны ў страхавой стаж уваходзіць толькі перыяд работы на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання (за вылікам догляду за дзіцём). Працай у сацыяльнай службе жанчына называе перыяд атрымання дапамогі па догляду інваліда I групы.

— Перыяд атрымання дапамогі, як і час догляду за дзіцем да 3 гадоў, службы ў войску, вучобы і гэтак далей (так званы крэдытны перыяд), уключаецца толькі ў агульны стаж, — патлумачыла Таццяна Карпечкіна, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама. — Страхавы стаж — гэта праца, прадпрымальніцкая і іншая дзейнасць з выплатай абавязковых страхавых узносаў. Гэта значыць, чалавек павінен атрымліваць зарплату, а з яе — адлічыць пэўную суму ў Фонд сацыяльнай абароны.

Выплату дапамогі па доглядзе за інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, Надзеі Пятроўне спынілі ў траўні 2016 года, бо яна дасягнула агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Паводле заканадаўства права на дапамогу маюць працаздольныя грамадзяне, якія не займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, не праходзяць навучанне на дзённай форме, не атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі, штомесячную страхавую выплату, грашовае ўтрыманне або пенсію. У студзені 2017 года ў сувязі з павышэннем пенсійнага ўзросту Надзея Пятроўна зноў набыла права на зварот за прызначэннем дапамогі, але не скарысталася ім.

— Сацыяльная пенсія прызначаецца жанчынам, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту. Надзея Пятроўна зможа звярнуцца для прызначэння ёй сацыяльнай пенсіі па ўзросту ў красавіку 2021, — дадала спецыяліст. — Яшчэ адзін варыянт выхаду з сітуацыі - паспрабаваць дапрацаваць стаж, якога няма, праўда, зрабіць гэта будзе няпроста: сёння ёй не хапае 4,5 года, і гэты час расце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024