Гурт з Парэчча «Sevenfold» адкрыў сезон сваім выступам. Іх першы чатырохгадзінны канцэрт прайшоў у цэнтры горада 26 мая і сабраў мноства гледачоў.
«У гэтым годзе гэта першы наш выступ у Гродне, — распавядае прадстаўнік групы Павел Мазюк. — Да гэтага мы паўгода адпачывалі і вырашылі нарэшце сабрацца. Гродна стаў першай пляцоўкай. Прыехалі на людзей паглядзець і сябе паказаць, ну і парэпеціраваць трошкі. Бо даўно не збіраліся. У Гродна заўсёды падабаецца прыязджаць, гэты горад знаходзіцца побач і людзі нас заўсёды цёпла прымаюць. Менавіта за кошт вулічных выступаў мы і сталі папулярныя».
Гурт «Sevenfold» існуе тры гады. Улетку хлопцы імкнуцца выязджаць на некалькі дзён у Літву і Польшчу для вулічных выступаў.
«Былі думкі паехаць у тур па Еўропе, але ў многіх музыка — не асноўны род дзейнасці. Таму мы і збіраемся рэдка. Можа, калі-небудзь усё зменіцца», — дадаў Павел.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…