Жарты і вышыванкі. Беларускамоўны капуснік прайшоў у гродзенскай школе

Вучні беларускамоўных класаў СШ № 32 правялі разам з настаўнікамі капуснік пад назвай «Год з роднай мовай». Ён стаў творчай справаздачай хлопчыкаў і дзяўчат за бягучы год, паведамляе grodnonews.by.

Школьнікі, іх бацькі і настаўнікі паказалі свае творчыя здольнасці ў разнастайных формах — чыталі вершы, спявалі, жартавалі і нават гралі ў тэатралізаваных пастаноўках.

— Мы атрымалі сапраўдную асалоду ад сённяшняга мерапрыемства, — расказвае маці вучня СШ № 32 Адама Загідуліна. — Мой сын ужо пяты год вучыцца на беларускай мове, і за ўвесь гэты час мы, бацькі, ні разу яшчэ не пашкадавалі аб тым, што некалі абралі беларускую мову для навучання свайго дзіцяці. Паколькі клас невялікі, настаўнік мае магчымасць працаваць кожны ўрок з кожным вучнем. Пра якасць адукацыі сведчыць і той факт, што трое дзяцей з нашага класа, якія прынялі ўдзел у розных раённых алімпіядах, атрымалі дыпломы першай і другой ступеняў.

Сярэдня школа № 32 — адна са школ у Ленінскім раёне, дзе функцыянуюць беларускамоўныя класы і створаны філіял кафедры беларускай філалогіі купалаўскага ўніверсітэта. Дзякуючы гэтаму, вучні ўжо з першага класа з’яўляюцца ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў, якія ладзяцца ГрДУ імя Янкі Купалы.

Cваё навучанне ў беларускамоўных класах працягваюць нават тыя вучні, якія раней жылі паблізу і таму былі залічаны ў гэтую школу, але потым разам з бацькамі змянілі месца жыхарства. На заняткі сюды спяшаюцца рабяты з Альшанкі, Вішняўца і іншых кропак горада. Увогуле, у школе навучаюцца вучні пяці беларускамоўных класаў і два вучня, якія займаюцца асабіста па сваім пажаданні і пажаданні іх бацькоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024