У Дзятлаўскім раёне хлопец скраў машыну і прыехаў на ёй пад аддзяленне міліцыі

У Дзятлаўскім раёне 22-гадовы хлопец сабраўся з’ездзіць у райцэнтр. Для гэтага ён збіў знаёмага і забраў яго аўтамабіль, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усё адбылося ў вёсцы Дзянісава ў мясцовым інтэрнаце ў ноч 22 на 23 траўня. Малады чалавек зайшоў да суседа 1999 года нараджэння, прасіў машыну, каб з’ездзіць па справах. Калі гаспадар машыны адмовіў, дзяцюк двойчы стукнуў яго кулаком у твар, забраў са стала ключы ад ВАЗа «першай» мадэлі і з’ехаў.

Як пазней высветлілася, падазраваны паехаў у Дзятлава. Ён быў затрыманы ўжо раніцай, калі прыехаў на скрадзенай машыне пад мясцовы гіпермаркет. Крама знаходзіцца проста насупраць мясцовага аддзялення міліцыі.

У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Угон», раней ён прыцягваўся да адказнасці за крадзеж, злоўжывае спіртным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024