На Vulitsa Ezha ў Гродне пройдуць паказы кулінарнага кіно пад адкрытым небам

25−26 мая ў Гродне адбудуцца першыя адкрытыя кінапаказы ў рамках новага праекту ад відэасэрвісу VOKA. Сеансы любімага кіно на працягу ўсяго дня, гульні для дзяцей і конкурсы для дарослых стануць часткай гарадскога фестывалю Vulitsa Ezha, гасцей сямейнай лаунж-зоны чакаюць падарункі і прызы ад VOKA. Неўзабаве пасля паказаў у Гродне праект будзе запушчаны ў Мінску — любімае кіно для ўсёй сям'і можна будзе ўбачыць пад адкрытым небам у розных лакацыях Мінска, у тым ліку і на папулярных гарадскіх фестывалях.

Кінапаказы стануць часткай гродзенскага фестывалю Vulitsa Ezha, які пройдзе ў апошнія выходныя мая каля ЦСК «Нёман» у адмысловай зоне VOKA. З 14:00 да 22:00 госці лаунж-зоны змогуць убачыць новыя сямейныя фільмы і мультфільмы з пакета MEGOGO, уключаючы камедыі на кулінарную тэматыку, напрыклад, «ИП Пирогова» і «Мишки Банни». У перапынках паміж паказамі кінафільмаў дзеці і дарослыя правераць свае веды аб кіно ў спецыяльных сінема-квіз.

Пасля 20:00 у праграме кінапаказаў VOKA можна будзе ўбачыць фільмы для старэйшай аўдыторыі - 25 мая ў прайм-тайм пакажуць «Повар на колёсах» и «Я не знаю, как она делает это», вечарам 26 мая гледачы змогуць ацаніць камедыі «Шеф» и «Мой парень — псих». Удзельнікі кінапаказаў і квізаў атрымаюць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў конкурсах ад VOKA і атрымаць промакоды на падпіску VOKA ТБ і MEGOGO, брэндаваныя падушкі, стыкеры і іншыя сувеніры ад партнёраў. Увесь кантэнт можна будзе ўбачыць і «з дастаўкай на дом»: усе фільмы і мультфільмы даступныя падпісчыкам відэасэрвісу VOKA ў выдатнай якасці.

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024