У Гродне кіроўцы знеслі адзін аднаму люстэркі і спрачаюцца, хто вінаваты

Днём 22 мая ў Гродне на вуліцы Маслакова адбылася спрэчная сітуацыя: кіроўцы знеслі адзін аднаму люстэркі задняга віда. Адзін з удзельнікаў ДТЗ прыслаў у autogrodno.by відэа са свайго рэгістратара. Мужчына не згодны з рашэннем ДАІ.

Аўтар відэа рухаецца ў крайняй левай паласе ў бок «Хімвалакно». У нейкі момант яго апярэджвае кіроўца на Ford, але робіць гэта неакуратна і стварае аварыйную сітуацыю. Далей падобна да ланцуговай рэакцыі: аўтар відэа збліжаецца з аўтамабілем Ford, але другі кіроўца націскае на педаль тормазу — і адбываецца сутыкненне.

— На месца аварыі прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Яны вывучылі запіс з рэгістратара і ў дарожным канфлікце ўгледзелі віну нас абодвух. Сказалі, што кіроўца Ford стварыў аварыйную сітуацыю, а я не выконваў дыстанцыю. Атрымліваецца, цяпер любога «настаўнікі» можна апраўдаць, — тлумачыць вадзіцель, які даслаў запіс, сваю пазіцыю.

Мужчына не пагадзіўся з меркаваннем інспектара і ініцыяваў далейшыя разбіральніцтвы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024