Навіны

Беражыце галовы. Уздоўж мяжы з Еўрасаюзам з самалётаў раскідваюць вакцыны-прынады для жывёл

З 20 мая ў раёнах Беларусі, якія мяжуюць з Літвой, Польшчай і Латвіяй, з самалётаў раскідваюць блістэр-прынады з вакцынай, піша t*t.by са спасылкай на ветслужбу Гродна.

Прынады з вакцынай ад шаленства скідаюць з самалётаў, за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў. Такім чынам праводзяць аральную імунізацыю дзікіх драпежных жывёл.

Мясцовым жыхарам раяць пазбягаць зоны палётаў, каб не атрымаць траўму.

Самалёты, з якіх раскідваюць прынады, будуць лётаць на вышыні 150−200 м з хуткасцю 150−180 км / ч, адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў самалёта — 500 м. Прынад будзе каля 24 на 1 кв.м, удакладняе ostrovets.by.

Прынада выглядае як брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 г., мае спецыфічны пах, у яе ўключана капсула з вакцынай.

Падбіраць прынады і карміць імі хатніх жывёл забараняецца, папярэдзілі ў ветслужбе.

Пры выпадковым пападанні вакцыны на адкрытыя часткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды і звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя, раяць ветлекары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024