Аўтар сагі, па якой зняты серыял «Гульня тронаў»: Гэта яшчэ не канец

Стваральнік сагі «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джордж Марцін апублікаваў у сябе ў блогу вялікі пост, прысвечаны фіналу серыялу «Гульня тронаў».

У ім ён паабяцаў скончыць кніжную сагу, фінал якой будзе (а можа, і ня будзе) адрознівацца ад таго, што было паказана на экране, піша svaboda.org.

«Людзі пытаюцца цяпер: чым усё скончыцца? Ці будзе фінал такі самы, як у серыяле? Або іншы? Так. І не. І так. І не. І так. І не. І так…», – адзначыў пісьменнік. Ён прызнаў, што шостая кніга сагі пад назвай «Вятры зімы» (The Winds of Winter) вельмі моцна спазнілася, аднак усё ж будзе скончаная, пасля чаго ён пачне працу над фінальным раманам «Мара пра вясну» (A Dream of Spring).

Марцін напісаў, што чытачы і прыхільнікі серыялу змогуць самі зрабіць высновы пра тое, які канец гісторыі лічыць «рэальным», пасля прачытання апошніх раманаў цыклу.


 

Разам і трон дзяліць цікавей! Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела апошнюю серыю “Гульні тронаў” разам з чытачамі


«Не буду абяцаць, калі гэта здарыцца: такі падыход я ўжо спрабаваў, і ён не прынёс нічога, акрамя злосці і лаянкі на маю галаву», – заявіў Марцін. Паводле яго, дзве заключныя кнігі расцягнуцца на 3000 старонак і не будуць ісці за серыялам, хоць бы таму, што ў іх з’явяцца героі, не паказаныя або забітыя ў шоў. «І яшчэ ў кнігах будуць аднарогі. Ну, нібыта», – адзначыў пісьменнік.

Многія фанаты серыялу абураныя канцоўкай, называюць яе надта простай і нелагічнай. У інтэрнэце фанаты «Гульні тронаў» зараз падпісваюць петыцыю, каб апошні сезон серыялу быў перазняты, піша belsat.eu. На абед аўторка было сабрана больш за 1,3 млн подпісаў.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: