У Гродне пройдзе вячэра з поварам рэстарана Мішлен

13 чэрвеня ў рэстаране «Кронан» адбудзецца гастранамічная вячэра з запрошаным французскім кулінарам Кзавье Бюрэлем, вучнем легендарнага Алёна Дюкаса, шэф-поварам рэстарана «Le Candille», адзначанага зоркай гіда Мішлен.

Для гастранамічнай вячэры запрошаны шэф-кухар разам з беларускім калегам Сяргеем Паляком і камандай рэстарана «Кронан» распрацуе і прыгатуе некалькі страў. Канцэпцыяй меню стане cuisine du soleil (пер. з фр. кухня, напоўненая сонцам), асновай — традыцыйныя стравы праванскай кухні, простай па сваёй сутнасці і яркай ад прыроды.

Кзавье Бюрэль
У сэт гастранамічнай вячэры ўвойдуць чатыры курсы: амюз-буш, закуска, гарачая страва і дэсерт, а таксама напоі і віно. Кошт вячэры на аднаго чалавека складзе 140 рублёў.

Вячэра пройдзе ў суправаджэнні жывой музыкі, пры спрыяльным надвор'і - пад адкрытым небам. Кожны госць зможа асабіста пагутарыць з Кзавье Бюрэлем.

Пасля святочнай вячэры ўсе прадстаўленыя стравы дапоўняць летняе меню рэстарана.

Гід Мішлен — самы ўплывовы з рэстаранных рэйтынгаў, які сфарміраваў за гады свайго існавання цэлую плеяду шэф-кухароў, задаўшых тон сусветнай гастранаміі. Зоркі Мішлен неверагодна жаданыя; атрыманне нават адной з іх можа змяніць жыццё шэф-повара. Супрацоўнікі адзначанай ў гідзе ўстановы знаходзяцца ў вечным тонусе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024