У Беларусі з 20 мая ўвялі ў абарот новыя банкноты. Як яны выглядаюць і што будзе са старымі

З 20 мая ў Беларусі ўвялі ў абарот абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў. Новыя грашовыя знакі з’явіліся з-за вываду з абарачэння старых банкнот і аптымізацыі ахоўнага комплексу, піша TUT.BY.

У дызайне абноўленых банкнот выключылі рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу, а замест «2009» паказалі год выпуску ў абарачэнне – «2019». Яшчэ адно змяненне – прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на двух баках банкнот і пазначаныя іх назвы. Нагадаем, на банкноце ў 5 рублёў намаляваная Камянецкая вежа, а на 10-рублёвай купюры – полацкая Спаса-Праабражэнская царква.

У Нацбанку зазначаюць, што прайшло дастаткова шмат часу з моманту вырабу і ўводу ў абарачэнне банкнот, якія цяпер у звароце, у тым ліку таму ўзнікла патрэба ў занясенні змен. Неабходна было прывесці малюнак помнікаў архітэктуры ў адпаведнасць з іх цяперашнім знешнім выглядам, тлумачыць рэгулятар.

Да прыкладу, на банкноце ў 5 рублёў раней быў паўтонавы вадзяны знак, цяпер дадалі яшчэ і філігранны вадзяны знак. Камбінацыя вадзяных знакаў – паўтонавага і філіграннага, вельмі моцная абарона ад падробкі, удакладняюць ў Нацбанку. Ахоўная нітка на банкноце знаходзіцца ў ранейшым месцы, але яна стала шырэй. Раней банкноты былі ўмацаваныя толькі ў кутах, а цяпер кромку ўмацавалі па ўсім перыметры.

У Нацбанку зазначаюць, што працуюць над павялічэннем тэрміну службы банкнот. На мадыфікаваных банкнотах лакіраванне вырабілі з двух бакоў і зрабілі ўзмацненне ўсёй кромкі.

Асноўную ўдзельную вагу ў структуры банкнот, якія ў звароце, займаюць грашзнакі наміналам 5, 10, 20 і 50 рублёў. Пры гэтым банкноты 5 і 10 рублёў займаюць каля 40 адсоткаў ад усіх купюр, якія знаходзяцца ў звароце, распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага звароту Нацбанка Сяргей Гайко.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

У верасні 2018 года Нацбанк анансаваў, што у 2019 годзе будуць дадрукаваныя банкноты наміналам 5 і 10 рублёў, а ў 2020-м мы ўбачым новыя купюры па 20 і 50 рублёў.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Патрэба ў замове грашовай наяўнасці з’явілася з-за таго, што ў папяровых грошай дробнага і сярэдняга наміналу невялікі тэрмін службы. З часам банкноты становяцца драхлымі і іх неабходна замяняць.

Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Вытворцам банкнот 2019 года выпуску з’яўляецца акцыянернае таварыства «Гознак» (Расійская Федэрацыя).

Раней уведзеныя ў абарачэнне банкноты ўзору 2009 гады застаюцца законным плацежным сродкам.

Зараз у Беларусі знаходзяцца ў звароце 7 наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў і 8 наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 беларускія рублі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: