Гродзенскі аэрапорт чакае лоўкосты. Можа быць, галандскі?

Чарговыя магчымасці па прыходзе лоукост-авіякампаній у Гродне абмяркоўвалі 16 мая на сустрэчы кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама з часовым павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі Паўлам ван Ооствейнам, піша naviny.by са спасылкай на Гродзенскі аблвыканкам.

Дыпламату падрабязна распавялі пра перавагі і бізнес-ільготы, якія прадстаўляюцца інвестарам у свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест». У мінулым годзе ў СЭЗ зарэгістравалі 7 новых прадпрыемстваў у сферы лагістыкі.


Власти обещают белорусам лоукосты и самолет Гродно-Краков


«Па бязвізавым рэжыме на Гарадзеншчыну прыязджаюць турысты з розных краін, у тым ліку з Каралеўства Нідэрландаў. Неўзабаве, мы спадзяемся, бязвізавая зона будзе распаўсюджана на ўсю Гродзенскую вобласць. Акрамя таго, Брэсцкую і Гродзенскую бязвізавыя зоны плануецца аб’яднаць, што дазволіць турыстам бесперашкодна наведваць Белавежскую пушчу… Нам патрэбныя і інвестары з Нідэрландаў для адкрыцця кафэ, гасцініц, рэстаранаў. Мы можам прапанаваць для гасцінічнага бізнесу будынка, якія патрабуюць абнаўлення, а таксама і свабодныя ўчасткі ў горадзе для будаўніцтва аб’ектаў. Інвестары з Нідэрландаў могуць прыняць удзел і ў развіцці інфраструктуры Аўгустоўскага канала», — падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі вобласці працуюць пяць арганізацый з удзелам галандскага капіталу. Па выніках мінулага года аб’ём замежных інвестыцый з Нідэрландаў у эканоміку вобласці склаў 25,5 млн долараў.


Венгерский лоукостер может организовать рейсы из аэропорта в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024