Узровень вады на асобных участках Нёмана апусціўся да небяспечна нізкай адзнакі

На Нёмане ўтварыліся небяспечныя ўмовы для працы рачнога транспарту на ўчастку шляху ў раёне вёскі Пералом — мяжа з Літоўскай Рэспублікай працягласцю 18 кіламетраў: узровень вады дасягнуў небяспечна нізкай адзнакі (менш за 125 см) і за перыяд з 7 красавіка па сённяшні дзень складаў 75−124 см. Самы нізкі ўзровень вады на Нёмане ў Гродна быў 6 мая — 75 см, піша rgazeta.by.

Як паведаміла начальніца аддзела гідралогіі і аграметэаралогіі Гроднааблгідрамета Святлана Бярэзіна, у красавіку-траўні назіралася ў асноўным паніжэнне ўзроўню вады на рэках вобласці. На гэта паўплывалі малая воднасць 2018 года, нізкая вясновая паводка, невялікая колькасць ападкаў.

Па словах інжынера-сіноптыка Гроднааблгідрамета Алены Івановай, першая дэкада мая выдалася адносна сухой для вобласці, за выключэннем ўсходніх раёнаў. У Гродне, напрыклад, за 10 дзён выпала ўсяго 1,4 мм ападкаў (норма 16 мм), дождж прайшоў толькі 3 траўня. Па паўднёвым захадзе рэгіёну таксама назіраўся дэфіцыт ападкаў. Выпала ўсяго 1−5 мм пры норме 16−20 мм. Цяпер сітуацыя стала выпраўляцца. Месцамі праходзяць моцныя дажджы. У прыватнасці, за ноч з 15 на 16 мая ў Ваўкавыску выпала амаль дэкадная норма ападкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024