Спадчына

У Гродне адкрылі выставу «Код горада». Там ёсць і Руслан Кулевіч

«Код горада» гэта 58 фатаграфій, на якіх намаляваны гродзенцы: дзеячы, журналісты, гісторыкі, мастакі. На кожнай фатаграфіі ёсць і кнігі, звязаныя з Гродна. І яны паўнапраўныя ўдзельнікі выставы, кажуць арганізатары.

Гэта сумесны праект Наталлі Наземцавай з бібліятэчнай сістэмы Гродна і фатографа Сяргея Курылы. Наталля звярнулася да Сяргея з прапановай зрабіць фотапраект, каб прыцягнуць увагу да кніг. А дакладней, да кніг, у якіх гаворка ідзе пра Гродна, якія створаны ў Гродне або напісаныя людзьмі з Гродна.

Адным з герояў фотапраекта стаў журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч

Кожны гродзенец, якога запрашалі на фотасесію, павінен быў прыйсці з кнігай, якая паўпрост ці ўскосна мае дачыненне да Гродна, і сфатаграфавацца з ёй. А ў ходзе праекта па ідэі Юліі Каляды з’явілася яшчэ адна кніга — «Гродна заўтра». На выставе кожны мог напісаць, якім наш горад будзе ў будучыні. Першы запіс зрабіў Януш Паруліс — чалавек, які захоўвае гісторыю Гродна.

Спачатку меркавалася, што праект будзе невялікім і змесціцца ў адной з бібліятэк Гродна. Але ідэя вырасла да вялікіх маштабаў і з’явілася 58 работ.

— Дзякуй, што гараджане адгукнуліся на праект і з задавальненнем здымаліся — кожны са сваімі эмоцыямі, са сваім пасылам. Хачу падзякаваць удзельнікам за тое, што дазволілі дакрануцца да свайго ўнутранага свету. І за смеласць удзельнічаць у такім праекце, — кажа Сяргей Курыла.

— Наш праект — пра людзей, пра горад і пра кнігі. Прычым кнігі такой жа паўнапраўны ўдзельнік праекту, як і героі. Хтосьці сказаў: добрая кніга заўсёды звернута ў будучыню, нават калі яна пра мінулае. Яна выказвае сутнасць нашага праекта, — кажа Наталля Наземцава.

— Я павіншую нас усіх. Бо фонд Гародні папоўніўся вельмі каштоўнай старонкай. Перафразуючы, я скажу, што мы тое, што мы чытаем. У нас з’явілася новая старонка, якую варта прачытаць. Пра сябе скажу, што ў мяне ўпершыню атрымалася пабыць мастацкай фарбай — і мне вельмі спадабалася тое, што мною намалявалі, — кажа гісторык Андрэй Чарнякевіч.

Антон Ляшчынскі, загадчык кафедры дызайну ГрДУ і член Саюза мастакоў, кажа, што ў Сяргея атрымалася «ўбачыць невідавочнае і перадаць тое, што нельга памацаць рукамі». А таксама, што Сяргей перадаў характэрныя рысы і псіхалогію сваіх мадэляў. «Лічу, што гэта адна з нешматлікіх выдатных выстаў фатаграфіі, якія мы можам бачыць у Гродне», — кажа ён.

Праект атрымае працяг. Ірына Сільвановіч з Гродзенскай выставачнай залы кажа, што ў Сяргея яшчэ шмат працы — бо ў горадзе яшчэ шмат цікавых жыхароў.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024