Наезд на падлетка адбыўся ўчора раніцай у Слоніме. 15-гадовая дзяўчына перасякала вуліцу Чырвонаармейскую па пешаходным пераходзе. Перад ім абсталявана штучная няроўнасць, нанесеная неабходная дарожная разметка і ўсталяваны дарожны знак, які абмяжоўвае хуткасць 40 кіламетраў у гадзіну, паведамляе ДАІ Гродна.
Нягледзячы на гэта, кіроўца «Опеля» пайшоў на абгон «Рэно». Ён вёз жонку і нібыта спазняўся на працу. Дзяўчынка, каб ехаць у школу, ішла з левага боку да аўтобуснага прыпынку. З пераломам нагі яе змясцілі ў бальніцу.
З пераломам нагі школьніца была дастаўлена ў Гродзенскую абласную клінічную бальніцу, піша grodnonews.by.
— Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў нас у шпіталі, яе стан здавальняючы, жыццю пацярпелай нічога не пагражае, — распавяла намеснік галоўнага лекара Наталля Малышка. — У бліжэйшы час яна будзе прааперыравана.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…