У Шчучынскім раёне дзевяцікласнік вынес з задымленага дома 43-гадовага мужчыну

Дзевяцікласнік з Мажэйкава Уладзіслаў Зянкевіч вынес з задымленага дома мужчыну. Пажар адбыўся раніцай 14 мая, паведамляе TUT.BY са спасылкай на «Дзянніцу».

Хлопцу патэлефанаваў знаёмы прадпрымальнік, у якога працаваў пацярпелы мужчына, і папрасіў школьніка, які жыве непадалёк, праверыць, ці не праспаў яго працаўнік.

Калі Уладзіслаў падышоў да дома, адразу нічога незвычайнага не заўважыў. Толькі каля дзвярэй, што апынуліся зачыненымі, адчуў пах дыму. Нядоўга думаючы, выламаў дзверы, але ўвайсці адразу не атрымалася: у твар ударыў слуп дыму.

– Я ўбачыў, што агню няма, і выбіў акно ў пакой, каб дым хутчэй разышоўся і я змог трапіць у памяшканне, – распавядае Уладзіслаў. – Накінуў куртку на галаву і кінуўся ўнутр. На адным з ложкаў убачыў чалавека. Схапіў і стаў цягнуць яго на вуліцу. Вельмі ўзрадаваўся, калі зразумеў, што ён жывы. Потым выкінуў на вуліцу ўсё тлеючае і заліў яго вадой.

– 44-гадовы мужчына, які пражываў у доме, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, – распавядае першы намеснік начальніка Шчучынскага РАНС Сяргей Якімовіч. – Як мяркуецца, тленне рыззя пачалося ад незатушаныя недакурка.

Уладзіслаў, дарэчы, некалькі гадоў таму дапамог мясцоваму ўчастковаму затрымаць злодзея, які абакраў некалькі дамоў.

– Цяпер табе толькі адзін шлях – у выратавальнікі! – і жартам, і ўсур’ёз прапануе Уладзіславу Сяргей Якімовіч.

Але з выбарам прафесіі хлопец яшчэ не вызначыўся. Наперадзе – два гады вучобы ў школе. Уладзіслаў сур’ёзна захапляецца спортам, гуляе ў футбол, ходзіць на лыжах.


Читать полностью: https://news.tut.by/society/637631.html?crnd=89305

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: