Гродзенец абакраў двух жанчын у храме

Некалькі дзён таму ў міліцыю звярнуліся дзве жанчыны 1978-га і 1948-га гадоў нараджэння і паведамілі аб крадзяжы. У двух жанчын у храме скралі тэлефоны, у адной з іх яшчэ дваццаць пяць рублёў і крыху больш за дваццаць долараў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Высветлілася, што іх скраў гродзенец 1979-га года нараджэння. У касцёл мужчына прыйшоў, каб паслухаць канцэрт, а самі пацярпелыя на ім выступалі, да гэтага пераапрануўшыся ў службовым памяшканні, дзе пакінулі асабістыя рэчы. Менавіта гэты пакой наведаў зламыснік.

Падазраваны раней не судзімы, але прыцягваўся да адміністрацыйнай па ч.1 арт.17.3 КаАП РБ «Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024