У цэнтры Гродна пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва двух новых будынкаў

З 14 мая на вуліцы Калючынскай пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва двух новых адміністрацыйных будынкаў. Плануецца, што ўжо ў 2020 годзе іх увядуць у эксплуатацыю.

Будаўніцтва пачнецца там, дзе раней была страчаная гістарычная забудова. Інвестары паспрабуюць стварыць блізкія копіі тых будынкаў. Адзін з аб’ектаў па адрасе Калючынская, 21, пабудуе бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Пасля доўгіх абмеркаванняў яму ўзгаднілі праект новага будынка. Што там будзе, бізнесмэн пакуль не вырашыў. Пустыр насупраць турмы Сямашка купіў за 544 тысячы рублёў у канцы 2018 года.

Другі аб’ект будзе ўзводзіцца па іншы бок Моладзевага цэнтра «Гродна». Там з’явіцца трохпавярховы будынак, у якім можа адкрыцца гасцініца з гандлёвымі кропкамі.

Інвестары адзначаюць, што ўсе земляныя работы на аб’ектах будуць праходзіць пры археалагічным наглядзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024