1000 рублёў за апытанне: банкі папярэджваюць аб новай ашуканскай схеме

У сеціве з’явіліся сайты, дзе беларусам прапануюць паўдзельнічаць у рэкламных акцыях і кампаніях — так, за 5-хвіліннае апытанне можна атрымаць тысячу рублёў на сваю картку. Аўтарамі такой прывабнай прапановы з’яўляюцца ашуканцы, а іх мэтай — даведацца асабістыя дадзеныя уладальнікаў банкаўскіх картак, каб у далейшым скрасці з яе грошы, піша vgr.by.

Як адзначаюць у «Белінвестбанку», інфармацыя аб рэкламных кампаніях і акцыях, якія праводзяцца банкамі, распаўсюджваецца праз афіцыйныя акаўнты устаноў у сацыяльных сетках і карпаратыўныя сайты.

Каб засцерагчы свае назапашванні, ня варта паведамляць трэцім асобам дадзеныя аплатнай карткі: поўны нумар, тэрмін дзеяння, CVC/CVV код, коды пацверджання, а таксама паролі 3D-Secure. Не прадастаўляюцца звесткі, якія тычацца вашага ўліковага запісу ў Інтэрнэт-банкінгу і Мабільным банкінгу. Каштоўнасць для махляроў ўяўляюць перш за ўсё лагін, пароль і сеансавы ключ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024