Падапечныя Ігара Кавалевіча ў матчы сёмага тура, які праходзіў у Магілёве 11 мая, буйна абыгралі «Дняпро».

Лік на 35-й хвіліне далёкім ударам з-за межаў штрафной адкрыў Максім Яблонскі. Адразу пасля перапынку Алег Еўдакімаў скарыстаўся памылкай абаронцаў гасцей і павялічыў перавагу гродзенскай каманды. А кропку ў матчы паставіў усё той жа Яблонскі на 70-й хвіліне.

«Дняпро» — «Нёман» — 0:3

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— І мы, і «Дняпро» не прапускалі ў апошніх трох матчах. Мы ведалі, як гуляе супернік. Не далі яму стварыць моманты. Атрымаўся добры матч. «Нёман» заслужана і ўпэўнена перамог.

Пасля сямі тураў у чэмпіянаце гродзенцы маюць у сваім актыве 13 ачкоў і пакуль што 4-е месца ў турнірнай табліцы.

Сваю наступную гульню «Нёман» правядзе ў Гродне 17 мая і будзе прымаць барысаўскі БАТЭ.