9 мая ў Смаргоні адбылося ўрачыстае шэсце, прысвечанае Дню Перамогі. У калоне мясцовыя жыхары заўважылі бацюшку ў незвычайным адзенні - святар быў апрануты ў расу ў стылі мілітары, піша TUT.BY.

«У беларускай арміі з’явіліся баявыя чараўнікі», — так карыстальнікі каментавалі фатаграфію ў сеціве. Протаіерэй Валянцін Шэлест — менавіта ён быў на парадзе ў Смаргоні - толькі смяецца і кажа, што ў яго «ужо не той узрост, каб станавіцца зоркай інтэрнэту».

Святар з’яўляецца настаяцелем храма ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Крэве і адначасова служыць у маленькай драўлянай царквы святога Архангела Міхаіла ў Смаргонскай памежнай групе вайсковай часці № 2044. А незвычайная раса настаяцеля мае сваю гісторыю.

Фото: eparhia.by
Фота: eparhia.by

— Я больш за 20 гадоў праводжу службы ў памежнікаў. Спачатку ўсё праходзіла ў маленькім пакоі ў адной з казармаў, а потым, у 2003 годзе, мы пабудавалі драўляны храм. Можна сказаць, што я больш запатрабаваны ў вайскоўцаў, чым у цывільных. У Крэве прыход невялікі, па нядзелях там збіраецца ўсяго 15−20 чалавек. Вядома, храм бывае і поўны, але гэта толькі ў дні вялікіх святаў, — распавядае святар Валянцін.

Фото: eparhia.by
Фота: eparhia.by

Ён кажа, што з дзяцінства марыў стаць святаром, аднак у свой час адслужыў тэрміновую службу ў групе савецкіх войскаў у Германіі. Кажа, што служба яго праходзіла ў тым жа падраздзяленні, у якім служыў будучы прэзыдэнт Расіі Уладзімер Пуцін.

— А расу мне яшчэ 25 гадоў таму падарыў Анатоль Лапо, які цяпер з’яўляецца старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Разумееце, раней на караблях і ў сухапутных войсках былі ваенныя капланы. Зараз гэта традыцыя адраджаецца. І я сябе адчуваю менавіта такім ваенным капеланам. Што тычыцца медалёў - то гэта царкоўныя і воінскія ўзнагароды, — распавядае бацька Валянцін.

Анатоль Лапо служыў у Смаргонскім памежным атрадзе з 1992 па 2008 гады. З 2004 года кіраваў атрадам. Зараз у вайсковай частцы ні адно мерапрыемства не праходзіць без удзелу святара.