У Лідскім раёне рыбак вылавіў супрацьпяхотную гранату і прынёс дадому

У адзін з травеньскіх дзён 34-гадовы жыхар вёскі Пескі Лідскага раёна, работнік мясцовай гаспадаркі, рыбачыў. Каля Нёмана, побач з вёскай Мацевічы, стаў капаць чарвякоў. Пры здабычы прынады для рыб ён выкапаў з зямлі… ручную супрацьпяхотную гранату Ф-1, у прастамоўі званую «лімонкай», піша lidanews.by.

Гэта не здзіўляе: у ваенныя гады тут праходзілі баявыя дзеянні. Правільней за ўсё было пакінуць снарад на месцы і паведаміць у міліцыю ці ваенкамат.

Аднак малады мужчына не пакінуў на месцы сваю знаходку, а ўзяў з сабой і прывёз дадому. Ужо адтуль паступіў званок у адпаведныя службы. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі ў вёску, у доме, дзе знаходзіўся боепрыпас, выявілі, што з гранаты была сарваная чэка. Мяркуецца, што гэта было зроблена рыбаком пры капанні зямлі, дзе знаходзілася граната.

На наступны дзень боепрыпас, як мяркуецца часоў Вялікай Айчыннай вайны, быў знішчаны сапёрамі. Паўтараць дадзены вопыт міліцыя катэгарычна не рэкамендуе.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024