«Ён толькі на мяжы строгі». Спецыяліст па выбухоўцы Оскар забаўляў дзяцей на свяце Перамогі ў Гродне

Оскар прыехаў на свята 9 мая ў Гродна з Бераставіцкага памежнага пункту пропуску разам з Вольгай Галяковай. Ужо два гады яны служаць разам. Оскар спецыялізуецца ў пошуку выбухоўкі і зброі. Вольга — кінолаг. На гарадскіх святах яны частыя госці - у Оскара з дзецьмі поўнае ўзаемапаразуменне.

«Ён маленькіх любіць, абліжа з галавы да ног, мыць не трэба будзе, — жартуе памежніца. — Можа і пагуляць, і папазіраваць, і нават заспяваць».

Праўда, Вольга ўсё роўна ўвесь час трымае чатырохлапага сябра на павадку. Ён, канечне, не ўкусіць нікога, бо добра выхаваны. Але, гуляючы, можа так наскочыць, што не кожны дарослы на нагах утрымаецца, не кажучы ўжо пра дзіця.

-Відаць, маладзенькі яшчэ? — цікавіцца дабрадушным сабакам тата малога, які аж пішчыць ад гульні.

-Ён у душы малады, — аджартоўваецца Вольга, — а так дарослы, яму сем гадоў.

Увесь гэты час Оскар працуе на мяжы. Яго спецыялізацыя — выбухоўка і зброя. Знаходзіць іх сабаку даводзілася і на мяжы, і ў сумесных з міліцыяй рэйдах. Таксама Оскар не аднойчы даказваў свой прафесіяналізм, здабываючы прызы на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

Пад апекаю Вольгі ёсць яшчэ адзін сабака — бельгійская аўчарка Пэры. Гэтым разам яна засталася дома, бо справіцца з такім «энерджайзерам», як Пэры, у натоўпе больш складана. Затое на працы яны з Вольгай разумеюць адна адну з паўпагляду. Пэры — спецыялістка па наркотыках. Разам яны працуюць ужо 6 гадоў. «Пашанцавала з сабакам, — расказвае Вольга. — Здаецца, яна заўжды ўсё ўмела. Проста потым навучыла мяне гэта разумець». Узаемаразуменне і выніковасць працы «дзяўчат» таксама адзначана прызамі міжнародных спаборніцтваў.

ФОТА: Гродна святкуе Дзень Перамогі

Вольга кажа, што Пэры таксама вельмі па-сяброўску ставіцца да людзей і любіць, калі з ёй гуляюць. Нават сваю працу на мяжы сабака ўспрымае як цікавую гульню.

Дабрыня строгіх службовых сабакаў - цалкам нармальная рэч, тлумачыць кінолаг. «На мяжы мы ўвесь час з людзьмі працуем. Бывае, нехта падыходзіць пагладзіць ці нават пагуляць. Таму выхоўваем сабак сяброўскімі. Нельга, каб на пунктах пропуску сабакі паводзілі сябе агрэсіўна».

«Усю вайну чытала чужыя лісты». 94-гадовая гродзенка расказала, як працавала ў цэнзуры

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024