Жыхароў Гродзеншчыны клічуць прабегчы 200 000 кіламетраў у дапамогу дзецям-спартсменам з інваліднасцю

З 12 траўня, калі па Беларусі пачне падарожжа эстафета «Полымя свету», у Гродзенскай вобласці стартуе першы этап акцыі дабрачыннага праекта #velcombegom — «Еўрапейскія забегі», які працягнецца да 20 чэрвеня. Другі этап будзе праходзіць падчас саміх спаборніцтваў з 21 па 30 чэрвеня. За 50 дзён удзельнікам прапануюць прабегчы рэкордныя 200 000 кіламетраў у дапамогу дзецям-спартсменам з інваліднасцю.

Адначасова з II Еўрапейскімі гульнямі ў Гродзенскай вобласці стартуе пяты сезон дабрачыннага праекта #velcombegom — «Еўрапейскія забегі». Любы ахвочы дапамагчы дзецям можа бегаць з 12 траўня па 30 чэрвеня ў зручны для сябе час, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе фітнес-прыкладанняў і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хештегами #velcombegom, # A1 і #brightteam.

Сродкі ад правядзення акцыі «Еўрапейскія забегі» перавядуць Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскаму абласному цэнтру алімпійскага рэзерву па Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх відах спорту. Агульная сума дабрачыннай дапамогі ад кампаніі velcom | A1 складзе 200 000 рублёў - па 100 000 рублёў кожнаму бенефіцыяру.

Акцыя «Еўрапейскія забегі» праводзіцца кампаніяй velcom | A1 ў партнёрстве з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Далучыцца да «Еўрапейскіх забегаў» змогуць усе жыхары Беларусі, беларусы за мяжой, а таксама спартсмены, сябры замежных дэлегацый, заўзятары і госці з краін-удзельніц II Еўрапейскіх гульняў. Асаблівасцю «Еўрапейскіх забегаў» стане тое, што ў агульную скарбонку бегавых кіламетраў будзе ўключана дыстанцыя эстафеты «Полымя свету», а таксама вынікі ўсіх лёгкаатлетычных дыстанцый ў рамках II Еўрапейскіх гульняў.

«Правядзенне міжнароднай дабрачыннай акцыі „Еўрапейскія забегі“ па сутнасці можна лічыць своеасаблівым пара-складнікам II Еўрапейскіх гульняў. Такія маштабныя дабрачынныя ініцыятывы прыцягваюць увагу грамадства да вырашэння важных сацыяльных пытанняў, спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, а яшчэ гэта сапраўдная дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія займаюцца спортам», — адзначыў Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

У Гродзенскай вобласці старт эстафеце «Полымя свету» будзе дадзены 18 мая, тады ж адбудзецца і сімвалічны забег па маршруце эстафеты ў дапамогу дзецям-спартсменам з інваліднасцю. Завершыць праграму масавых бегавых мерапрыемстваў у рамках «Еўрапейскіх забегаў» Вялікі сімвалічны забег, які пройдзе 20 чэрвеня ў Парку Перамогі ў Мінску. Паўдзельнічаць у ім змогуць самыя актыўныя ўдзельнікі праекта #velcombegom — тыя, хто прабяжыць найбольшую колькасць кіламетраў у дапамогу дзецям, а таксама тыя, хто зафіксуе на сваіх старонках у сацыяльных сетках найбольшую колькасць праведзеных індывідуальных забегаў. Яны атрымаюць персанальныя запрашэнні на мерапрыемства 20 чэрвеня ў Мінску.

Праект #velcombegom — дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom | A1, накіраваная на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы, і дзіцячым медыцынскім установам і адначасова на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод беларусаў. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024