Пасля Вялікадня беларусы традыцыйна прыбіраюць магілы сваякоў і ўшаноўваюць продкаў. Толькі ў нашай краіне Радаўніца — дзяржаўны выхадны дзень. Чытайце, чаму для Беларусі гэтае свята такое важнае, і пра што варта не забыцца.

У адных мясцінах Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Вялікдзень (першы чацвер пасля Вялікадня; «наўскі» гэта значыць, «чацвер памерлых», ад старога слова «навец», г. зн. «нябожчык»), у другіх — на Правадную Нядзелю (або «Наўскі Вялікдзень», першая нядзеля пасля Вялікадня, якая «праваджае» святочны тыдзень). Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня, піша nn.by.

Радаўніца — дзень памінання памерлых. Фота: Васіль Малчанаў/Белсат

Беларусы просяць забараніць продаж пластыкавых кветак

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Гэта падобна да славянскага «рыдання».

Фота: Васіль Малчанаў/Белсат
Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны. Назоў «Радаўніца» менш пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Украіне.

Дзяржаўным выхадным днём Радаўніца стала пасля звяржэння савецкай улады, у 1991-м. У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.

Людзі лічуць, што ў гэты дзень памерлыя продкі з’язляюцца ля сваіх магіл і з імі можна пабыць, «паснедаць». На могілках прыбіраюцца загадзя, перад днём памінання, калі павінна быць ужо чыста.

Людзі купляюць штучныя кветкі, каб упрыгожыць магілы сваіх памерлых. Фота: Васіль Малчанаў/Белсат
Даўней магілы прыбіралі ручнікамі. Цяпер людзі моляцца за сваіх памерлых блізкіх і ўскладаюць кветкі на магілы. Праваслаўная царква і беларуская грэка-каталіцкая царква ўключылі традыцыю «Вялікадня памерлых» у свой культ, але праваслаўная царква не ўхваляе звычай пакідаць для памерлых ежу, бо лічыцца, што для супакаення духу мёртвых патрэбная толькі малітва, піша belsat.eu.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых.

Штогод могілкі перад Радаўніцай і на яе наведваюць мільёны людзей.

Не забывайць пра родныя магілы, але не забывайць і пра тых, каго няма каму наведаць: пра магілы людзей, у якіх не засталося жывых сваякоў, і пра Курапаты і Хатыні заклікае nn.by.


Могілкі ці крэматорый? Як Гродна будзе хаваць сваіх памерлых