Пачаўся конкурс прыгажосці «Міс SunDay-2019». Прыз — паездка ў Прагу і Вену

Арганізатары юбілейнага аўтафестываля «SunDay» абвясцілі аб пачатку конкурсу прыгажосці «Міс SunDay». Абмежаванняў на ўдзел, акрамя полу, няма. Ад удзельніцы просяць толькі фота побач з аўтамабілем. Акрамя ганаровага тытула «Міс SunDay», пераможца атрымае грашовы прыз і тур на дваіх у Вену і Прагу.

— У юбілейны год мы павялічваем час, дадзены дзяўчатам для падрыхтоўкі да конкурсу, да двух месяцаў, а таксама абярэм найлепшых фатографаў. Больш за тое, 12 прыгажунь, якія ўвайшлі ў фінал, стануць галоўнымі гераінямі календара SunDay, здымкі якога пройдуць не ў дзень фестывалю, а 19 і 21 ліпеня. Гэта дазволіць стварыць больш уражлівыя кадры. Каляндар мінулага фестывалю атрымаў вялікую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Мы чакаем, што постэры юбілейнага фестывалю будуць размешчаны ў многіх заходніх СМІ, — распавялі арганізатары фестывалю SunDay.

Каб стаць удзельніцай, трэба даслаць фатаграфію з аўтамабілем ці матацыклам да 28 чэрвеня на пошту sundaygrodno@mail.ru. З 1 ліпеня пачнецца інтэрнэт-галасаванне, у выніку якога выберуць 12 фіналістак.

20 ліпеня дзяўчаты паднімуцца на галоўную сцэну фестывалю, выканаюць пару нескладаных заданняў: пройдуць па сцэне, адкажуць на некалькі пытанняў з свету аўтамабіляў. Журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі партнёраў і ўдзельнікі фестывалю з іншых краін, назавуць імёны «Міс SunDay-2019» і «Віцэ-міс SunDay-2019».

Пераможцу карануюць дыядэмай і тытулам «Віцэ-міс SunDay», узнагародзяць грашовым падарункам і турам на дваіх у Вену і Прагу, а таксама яна атрымае ўнікальны квіток на ўсе наступныя фэсты SunDay. Дзяўчыну, якая зойме другое месца, узнагародзяць ганаровым тытулам «Віцэ-міс SunDay», дадуць грашовы падарунак і квіток на ўсе наступныя фэсты SunDay.

— Фатографы дзяўчат таксама аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі конкурсу. Незалежна ад інтэрнэт-галасавання будуць абраныя найлепшыя працы з мастацкага пункту гледжання. У журы ўвойдуць афіцыйныя фатографы фестывалю SunDay і арганізатары конкурсу. Тры найлепшыя фатографы будуць узнагароджаны на галоўнай сцэне SunDay, а таксама будуць рэкамендаваныя дзяўчатам-удзельніцам у наступныя гады, — кажуць арганізатары.


hrodna.life/2019/04/16/hedlayner-na-sunday-2/

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024