У Гродне жанчыне здалося, што яе дзіця выпала з акна

У Кастрычніцкі РАУС г. Гродна ад аператара «хуткай дапамогі» паступіла паведамленне, што з акна трэцяга паверха па вуліцы Кляновая выпала дзіця. На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі. Інфармацыя не пацвердзілася, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Раніцай 10-гадовая жыхарка абласнога цэнтра знаходзілася дома. Мама пайшла на працу, а дзяўчынка збіралася на заняткі ў другую змену. У акенца акно яна ўбачыла, што на пляцоўцы школы праходзіць канцэрт. Вырашыўшы зняць відэа, каб адправіць маме, школьніца паднялася на падаконнік і высунула руку ў адчыненае на праветрыванне акно.

Па інтэрнэце дзяўчынка адправіла маме відэа, аднак яно прыйшло часткова. Убачыўшы на атрыманым малюнку адкрытае акно і руку дачкі звонку, жанчына пачала вельмі перажываць. Яна патэлефанавала дзіцяці на мабільны, аднак па нейкай прычыне ён стаў недаступны. У гэты час жанчыне патэлефанавала мама (бабуля дзяўчынкі - заўв.). Пачуўшы ўсхваляваны расказ дачкі, бабуля неадкладна набрала «103».

А ў гэты час, не дазваніўшыся на мабільны, занепакоеная мама набрала нумар хатняга тэлефона, трубку якога дачка зняла адразу. З дзіцем усё было ў парадку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024