Губляем нашу спадчыну: гродзенцаў заклікаюць пісаць у гарвыканкам дзеля абароны дамоў Новага Свету

Гродзенцаў заклікаюць заступіцца за драўляныя дамы у Новым Свеце. Гарадскія ўлады маюць намер прадаць зямлю на вуліцы Міцкевіча пад будоўлю аб’екта грамадскага прызначэння. Калі знойдзецца інвестар, пад знос пойдуць дзве ўнікальныя пабудовы старога раёна. Гісторык Мечыслаў Супрон 3 мая звярнуўся да гродзенцаў з прапановай напісаць лісты ў гарадскую адміністрацыю.

Мечыслаў Супрон разам з журналістам Hrodna.life 10 красавіка былі на прыёме ў старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, адзначыў - чыноўнікі не бачаць у драўляных дамах Новага Свету ніякай гістарычнай і мастацкай каштоўнасці.

«Нешта пайшло не так, і замест таго, каб даць шанец захаваць унікальныя драўляныя дамы з брандмаўэрамі па адрасе вул. Міцкевіча, 7 і 9 (сярод іх так званы «дом з драконамі») і прадаць на аўкцыёне пад жыллё (а я ведаю, што знойдуцца такія людзі, якія захочуць тут жыць), гродзенскія ўлады вырашылі прадаць іх пад знос і будаўніцтва камерцыйнага будынка. Гэтага нельга дапусціць! Якія будуць прапановы? Пісаць уладам!

Справа ў тым, што чыноўнікі з гродзенскага гарвыканкама не бачаць у гэтых будынках ніякай гістарычнай і мастацкай каштоўнасці. Мы павінны даказаць, што гэта не так. У пагоні за кароткатэрміновымі выгадамі, улады не ўлічваюць, што мы губляем значна больш:

— губляем турыстычную прывабнасць цэлага квартала;

— губляем твар горада, гісторыю і сваю асаблівасць, якую змаглі б «прадаваць» іншым;

— губляем самыя актуальныя і ЦІКАВЫЯ драўляныя дамы Новага Свету;

— губляем нашу спадчыну, якую б маглі пакінуць нашым нашчадкам.

Супрон таксама прапануе гараджанам не паленавацца напісаць ліст у Гродзенскі гарвыканкам і растлумачыць, чаму варта захаваць гэтыя будынкі.

«Улады лічаць, што каштоўнасць у гэтых будынках бачаць толькі гісторыкі. Але гэта не так! І мы павінны даказаць гэта! Не лянуйцеся і напішыце ліст у гарвыканкам. Вось эл. адрас: gorisp@gorod.grodno.by «, — дадаў гісторык.

Старшыня гарвыканкама падчас прыёму паабяцаў даць старым пабудовам яшчэ адзін шанец і выставіць на аўкцыён у пошуках новага ўладальніка. Але выйшла наадварот — самыя каштоўныя драўляныя пабудовы ў Новым Свеце рыхтуюць да зносу для будучага будаўніцтва гандлёвага цэнтра ці гасцініцы.

Па ўмовах аўкцыёна, каторы прызначаны на 28 мая, забудоўшчык зможа пабудаваць будынак грамадскага прызначэння. Ён будзе 2−3-павярховы, магчыма з мансардным паверхам, з памяшканнямі адміністрацыйнага, гандлёвага, бытавога прызначэння, гасцінічнымі нумарамі. Плошча ўчастка 20 сотак. Пад знос ідуць не толькі дома № 7 і № 9, але і № 5, і № 7а. У апошнім яшчэ жыве сям’я.

Таргі пачнуцца з 24,3 тысяч рублёў. Адзначым, што ўладальніка яшчэ на этапе зносу чакаюць сур’ёзныя фінансавыя выдаткі. Згодна з падлікамі спецыялістаў гарвыканкама, арыентыровачны памер страт на дэмантаж старых дамоў - каля 467 тысяч рублёў.

Даведка

Вуліца Міцкевіча ўтварылася ў другой палове XIX стагоддзя. На плане горада 1882 года яна ўжо пазначаная, але яшчэ не мае назвы, а вось на карце 1900 года вуліца называецца Сувораўская. Да пачатку Першай сусветнай вайны яна насіла імя рускага палкаводца. З другой паловы 1920-х гадоў называлася вуліцай Міцкевіча. З прыходам савецкай улады ў Гродне за вуліцай захавалася імя Міцкевіча, зацверджанае рашэннем гарвыканкама ад 15 студзеня 1940 года.

Вуліца уваходзіць у раён Новы Свет. Сёння ад калісьці унікальнага раёна захавалася ўсяго некалькі каштоўных пабудоў. Сярод іх дамы № 7 і 9, якія былі пабудаваныя ў стылі рускага мадэрна. У іх ужо 5 гадоў ніхто не жыве. Дамы былі пабудаваныя ў пачатку XX стагоддзя і з’яўляюцца ўзорам драўлянай архітэктуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024