У Навагрудку на «ўязной браме» ўсталявалі скульптуру рыцара-абаронцы

Бронзавая 3-метровая фігура ўсталяваная на ўездзе ў горад з боку Гродна. Яна стане часткай мастацкай кампазіцыі, аўтарам якой з’яўляецца скульптар Генадзь Буралкін, піша sb.by.

Галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Наталля Жышко распавяла аб планах па афармленні ўязной групы, якія плануецца ажыццявіць да кастрычніка, калі будзе святкавацца 975-годдзе Навагрудка:

— У 1932 годзе на ўездзе з боку Баранавічаў стаялі вароты, якія нямецкія танкі знішчылі ў 1941 годзе. 5 гадоў таму было прынята рашэнне распрацаваць канцэпцыю мастацкага аднаўлення гэтай брамы, як знака старажытнасці і гасціннасці нашага горада. Першы этап — цагляная арка — з’явілася раней і сустракала аўтамабілістаў з боку Гродна. Цяпер да яе дадаўся рыцар. У жніўні мы плануем завяршыць кампазіцыю стылізаванымі пад замкавыя адкрытымі варотамі з барэльефамі, на якіх будуць адлюстраваныя 12 важных для горада дат.

Прататыпам цяперашняга рыцара, які, дарэчы, важыць тону і вырабляўся ў творчай майстэрні Генадзя Буралкіна цэлы год, стаў воін ВКЛ 14−16 стагоддзяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024