На Кляцкова замест «Панарамы» адкрыецца «Гранд Хотей»

5 мая на вуліцы Кляцкова замест рэстарана «Панарама» адкрыецца кафэ «Гранд Хотей». У новай установе плануюць радаваць гараджан традыцыйнымі стравамі ўсходняй і еўрапейскай кухні.

Першае кафэ «Хотей» знаходзіцца ў цэнтры горада, на вуліцы Ажэшкі. Як распавялі ўладальнікі, ідэя адкрыць другое кафэ з’явілася даўно.

«„Хотей“ ў цэнтры Гродна не заўсёды мог змясціць усіх жадаючых. У новай установе, якую адкрываем ў спальным раёне, у тры разы больш месцаў, будзе працаваць летняя пляцоўка. Госці ацэняць незвычайны інтэр'ер у індустрыяльным стылі: шмат „паветра“, прыглушаныя колеры, металічныя шасцярэнькі і велізарная турбіна самалёта пасярод залы».

Кафэ «Гранд Хотей» прапануе традыцыйныя стравы ўсходняй і еўрапейскай кухні (роллы, сушы, гунканы, сашымі, міса), сытную піцу па-амерыканску, дэсерты, напоі і кактэйлі.

У дзень адкрыцця арганізатары падрыхтавалі шмат падарункаў і сюрпрызаў. З 5 па 8 мая новая ўстанова будзе працаваць з 11:00 да 01:00, 9 мая — да 24:00.


Рэсторан «Панарама» пераехаў у падвал былога кляштара на Маставой. Ён адкрыецца ў маі замест «Дуката».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024