З 1 мая ўнесены змены ў арганізацыю руху ў мікрараёне «Вішнявец», паведамляе ДАІ Гродна.
Так, забаронена спыненне транспарту па вуліцы Кабяка па правым баку, калі рухацца з боку праспекта ў напрамку Індурскай шашы.
Паварот з Індурскай шашы на праспект Кляцкова часова ажыццяўляецца адразу з двух палос.
Зменены рэжымы працы практычна ўсіх светлафорных аб’ектаў мікрараёна, дадаткова адрэгуляваныя павароты з вялікіх вуліц на больш дробныя з улікам прынцыпу «раніцай з мікрараёна, увечары ў зваротным напрамку».
Штодзённы маніторынг руху супрацоўнікамі ДАІ будзе працягнуты.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…